Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
  2. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
  3. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні для кліентаў
  4. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  5. Лукашенко до сих пор не может забыть и простить американского миллиардера, которого видел 30 лет назад. Вот что между ними произошло
  6. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
  7. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  8. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  9. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  10. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  11. У «Беларуснафце» заявілі, што бензін у нас таннейшы, чым у Польшчы. Палічылі, хто на заробак можа купіць яго больш — беларус ці паляк
Читать по-русски


/

Аляксанр Лукашэнка ўнёс на разгляд у парламент законапраект, якім хочуць адкарэктаваць працу Дзяржкантролю. Гэтаму ведамству хочуць даць яшчэ больш паўнамоцтваў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Генпрокуратура
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генпракуратура

Законапраект сярод іншага «замацоўвае новы прынцып дзейнасці органаў Камітэта дзяржаўнага кантролю — ажыццяўленне прафілактыкі правапарушэнняў у эканамічнай сферы».

КДК хочуць дазволіць прыпыняць працу суб’ектаў гаспадарання пры выяўленні парушэнняў заканадаўства пра цэны і цэнаўтварэнне, гандаль і грамадскае харчаванне. Таксама Дзяржкантролю збіраюцца даць дабро на тое, каб прыпыняць аперацыі па электронных кашальках у банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

«Пашыраюцца паўнамоцтвы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, — паведамляюць у тэлеграм-канале парламента. — Прадугледжваецца абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне цывільнвых службоўцаў органаў фінансавых расследаванняў, якія ажыццяўляюць кантрольную дзейнасць».

Нагадаем, у красавіку 2025 года ў Дзяржкантролі заяўлялі, што збіраюцца далей кантраляваць сітуацыю з цэнамі, наяўнасцю гародніны, а таксама сачыць, як выконваюцца планы па інвестыцыях і імпартазамяшчэнні. Таксама ў КДК адзначалі, што хочуць надаваць пільную ўвагу рынку высокамаржынальных паслуг, а таксама перспектыўным галінам прамысловасці.

Чытайце таксама