Советник Тихановской еще 14 лет назад предсказал карьеру силовика, возглавившего Следственный комитет. Вот что тогда произошло
28 декабря 2025 в 1766917620
Алеся Журавка / «Зеркало»
23 декабря 2025 года новым председателем Следственного комитета стал Константин Бычек, ранее занимавший пост начальника следственного управления КГБ. Политик Анатолий Лебедько, работающий советником Светланы Тихановской, напомнил в социальных сетях, что еще 14 лет предсказал Бычеку успешную карьеру.
В декабре 2010 года в Минске прошли очередные президентские выборы, результаты которых были сфальфицированы. Во время массовой акции в центре Минска более 600 человек, включая семерых кандидатов в президенты, были арестованы, 49 стали фигурантами уголовных дел о массовых беспорядках.
Среди задержанных оказался и Анатолий Лебедько, тогда глава Объединенной гражданской партии, выдвинувшей кандидатом в президенты Ярослава Романчука. Лебедько обвинили в организации массовых беспорядков и участии в них.
В социальных сетях политик процитировал фрагмент из своей книги «108 дзён і начэй у засценках КДБ», которая вышла в 2013 году. Речь шла о событиях двухлетней давности, когда шло следствие. Тогда Лебедько заявил Бычеку, который вел его дело: «А вы далёка пойдзеце, малады чалавек. На такіх ёсьць попыт». Ниже - полная цитата из книги.
22 сакавіка 2011, аўторак
Выклік на допыт можа азначаць толькі адно: сьледчы рэагуе на мой зварот. Значыць, працэс пайшоў.
Вывернуў кішэні. Шчоўкнулі на запясьцях кайданкі. Рухаемся калідорамі. З прыпынкамі каля сьцяны пры набліжэньні кагосьці, хто ідзе насустрач. А вось і канчатковая мэта нашага маршруту.
На дзьвярах таблічка «Ідзе допыт». У невялікім кабінэце за сталом незнаёмы малады чалавек. На мяне толькі кароткі позірк. Запоўніў паперку, сунуў яе ў руку кантралёру. На стале ані тэчак, ані папер. Значыць, размова будзе кароткая. Але дзе ж ты, мой сьледчы? Нарэшце ўзмахам рукі незнаёмы прапануе мне заняць месца насупраць. Сядаю на зэдлік.
- Маё прозьвішча Бычак, я сьледчы, які вядзе вашу справу.
- Во як! І як даўно ў мяне новы сьледчы? А дзе ж ваш калега? Пайшоў на павышэньне?
- Зьмена сьледчага - нармальная, звычайная працэдура. Для вас гэта не азначае абсалютна нічога.
Голас сухі і з халадком. З паніжальным градусам.
- Па сутнасьці вашага пісьмовага звароту. Хачу вам паведаміць, што ніхто не абмяжоўвае ў правах вашага адваката ў доступе да вас.
- Чаму ж я ня бачу яе зь мінулага году?
- Гэта пытаньне не да мяне. Адвакатаў шмат, а колькасьць месцаў для сустрэч абмежаваная.
- Ясна, я так і думаў. Ну, у такім выпадку, можа, вы праясьніце, у якім стане мая справа?
- Вы ж самі адмовіліся ад супрацоўніцтва са сьледзтвам. Калі ваша пазыцыя зьмянілася - вось папера і ручка.
- Вы ня горш за мяне ведаеце, што нічога новага я вам сказаць не магу! Я закладнік…
- Які вы закладнік? Вы падазраяцеся ў зьдзяйсьненьні цяжкага злачынства, і цяпер ідзе збор фактычных доказаў, - Бычакаў голас - як з халадзільнай камэры.
- Ну то прад'яўляйце доказы!
- І прад'явім!
Далей была даволі доўгая прамова, вельмі падобная да выступу пракурора ў судовым пасяджэньні. Мяне папракнулі ў нелюбові да беларускага народу. Затым дасталося на арэхі за сувязі з рознымі нядобрымі міжнароднымі арганізацыямі. І наагул, пара ўжо перастаць з намі цацкацца.
Было ясна, што гутарка зайшла ў тупік. Адзінае, што зьляцела з маіх вуснаў:
- А вы далёка пойдзеце, малады чалавек. На такіх ёсьць попыт.
Бычак схапіў трубку тэлефоннага апарата на тумбачцы і крыкнуў у яе:
- Забярыце падсьледнага!
Тут жа зьявіўся кантралёр. Часу, пакуль вялі ў камэру, хапіла на хуткі аналіз сытуацыі. Што можа азначаць гэтая ратацыя сьледчых? Што мая справа ня мае добрай судовай пэрспэктывы і яе скінулі ад важняка пачаткоўцу-стажору? Гэта погляд аптыміста. І ад гэтай высновы зрабілася весялей. Хоць ад думкі, што давядзецца мець зносіны з гэтым «бээрэсэмаўцам» (спрацавала мясцовая звычка ўсіх надзяляць мянушкамі), было не зусім камфортна. Ацэнка пэсыміста: самаўлюбёны, амбітны малады служака. Ну, зрэшты, мне зь ім дзяцей не хрысьціць.
6 апреля 2011 года Анатолия Лебедько освободили из СИЗО КГБ под подписку о невыезде. 23 августа уголовное дело против него прекратили.
Константин Бычек до назначения главой СК занимал пост начальника следственного управления Комитета госбезопасности. Некоторое время назад он стал одним из самых медийных сотрудников спецслужб: Бычек регулярно комментирует резонансные дела и акции протестов, участвует в онлайн-звонках с беларусскими диаспорами за границей, предупреждает о «террористических угрозах» и демонстрирует полное знание действий оппозиции и участников мероприятий, при этом до 2020 года за пределы страны он выезжал всего трижды.